1
Кажуць людзі: вёска вымірае і сюды ніхто не прыязджае,
А я мару, што сюды вярнуся, сваёй весцы нізка пакланюся
Успамінаю годы маладыя, годы нашы з вамі залатыя,
Як кахалі, весела гулялі, ні бяды, ні клапот не зналі.
Вёсачка мая, мая чараўніца, ты мая любоў, мая балаўніца.
Вёсачка мая, ты мая старонка, песня пра цябе льецца звонка.
Вёсачка мая, мая чараўніца, ты мая любоў, мая балаўніца.
Вёсачка мая, ты мая старонка, вёсачка мая…
2
Кажуць у нашай весцы няма злата, кажуць што мы не жывем багата,
Толькі мы аб гэтым не сумуем, сваё сэрца шчыра вам даруем
Вам суседзі, родныя кумочкі, беларусы, нашы галубочкі,
Мы спяваем, шчасця вам жадаем і да нас у госці запрашаем.
Вёсачка мая, мая чараўніца, ты мая любоў, мая балаўніца
Вёсачка мая ты мая старонка, песня пра цябе льецца звонка
Вёсачка мая, мая чараўніца, ты мая любоў, мая балаўніца
Вёсачка мая, ты мая старонка, вёсачка мая…
Текст добавил(а): белая галка
Агент
Щучин